На Эльбрусе шукаюць шасцярых зніклых турыстаў з Беларусі, паведамляе расійскі тэлеграм-канал 112. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў МНС Расіі.
Група беларускіх турыстаў, якія адправіліся ў горы, не была зарэгістраваная ў падраздзяленнях расійскага МНС, паведамілі БЕЛТА ў Галоўным упраўленні МНС Расіі па Карачаева-Чаркескай Рэспубліцы
Альпіністы падымаліся па заходнім схіле Эльбруса і перасталі выходзіць на сувязь. Інфармацыя пра іх знікненне паступіла дзяжурным у 9.20 раніцы паводле мясцовага часу 23 траўня.
На пошукі выехалі ратавальнікі, разглядаецца пытанне пра прыцягненне верталёта Мі-8.
Аддзяленне амбасады Беларусі ў Растове-на-Доне высвятляе абставіны здарэння, знаходзіцца ў кантакце з расійскімі органамі, паведамілі ў дыпмісіі.
Эльбрус — самая высокая горная вяршыня Каўказа і Расіі вышынёй 5642 м. Там неаднаразова здарался няшчасныя выпадкі з альпіністамі.