Студэнт з Бразіліі Матэус Фасіа заўважыў кулю ў сваёй галаве толькі праз чатыры дні пасля ранення, піша нямецкае выданне Bild.
21-гадовы Матэус Фасіа прабавіў навагоднюю ноч у Рыа-дэ-Жанейра. Ён памятае толькі тое, што тады яго ўдарылі «чымсьці цвёрдым». Паколькі рана даволі хутка перастала сплываць крывёй, студэнт вырашыў, што ў галаву яму трапіў кінуты кімсьці камень — і перастаў звяртаць увагу на траўму.
Марафон навагодніх вечарынак працягнуўся, таму Матэус разам з сябрамі адправіўся даследаваць пляжы Рыа-дэ-Жанейра. Праз чатыры дні студэнт паехаў дадому ў горад Хуіс-дэ-Фора, дарога да якога заняла ў яго ўдвая больш, чым звычайна — каля сямі гадзін. Па дарозе Матэуса пачалі даймаць курчы, а левая рука пачала нямець.
У родным горадзе студэнт звярнуўся ў прыватную клініку — камп’ютарная тамаграфія паказала, што ў галаве ў яго знаходзіцца іншароднае цела.
«Частка кулі пранікла ў яго мозг, што выклікала сцісканне ў гэтай вобласці і прывяла да міжвольных рухаў яго рукі. Калі б куля пранікла ўсяго на некалькі міліметраў далей, уся палова цела магла б быць паралізаваная праз 20−30 дзён», — цытуе нейрахірурга Флавіа Фалькамета брытанскае выданне Daily Star.
Як 9-міліметровая куля трапіла ў галаву бразільца, невядома. Абставіны інцыдэнту высвятляе паліцыя.