Літоўскі перавозчык пакараны штрафам на суму 1,7 мільёна беларускіх рублёў за незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу партыі касметыкі. Такое рашэнне прыняў суд, паведамілі ў прэс-службе Дзяржпамежкамітэта.
Кіроўца вёз на грузавіку DAF на тэрыторыю ЕАЭС буйную партыю рознай касметыкі праз пункт пропуску «Беняконі».
Гродзенскія мытнікі правялі дагляд фуры і ўбачылі, што там было значна больш тавараў, чым афіцыйна заяўлена ў дакументах.
«Звыш 250 тысяч адзінак касметыкі ў прадстаўленых да афармлення дакументах пазначана не было. Кошт незадэклараванага грузу склаў больш за 17 мільёнаў беларускіх рублёў», — расказалі ў ДПК.
Цяпер фірма-перавозчык абавязаная выплаціць 10% ад гэтага кошту (гэта больш за паўмільёна даляраў).