У Расіі танк пераехаў цывільны аўтамабіль, які ехаў па галоўнай і выконваў ПДР. Кіроўца легкавіка загінуў
25 лiпеня 2024 у 1721914380
«Зеркало»
У вёсцы Бярозаўка Барысаўскага раёна Расіі мужчына загінуў пад гусеніцамі танка. Пра гэта паведаміла мясцовае выданне «Пепел».
Танк пераехаў «Ніву», якая ехала па галоўнай дарозе з захаваннем ПДР. Танк выязджаў з павароту і, не саступіўшы дарогу «Ніве», пераехаў легкавік.
У пачатку ліпеня на гэтым кірунку ў падобных абставінах танк з п'янымі вайскоўцамі пераехаў іншае цывільнае аўто. Кіроўца таго легкавіка таксама памёр на месцы.