«Спрабуюць літаральна спаліць твары забітых паўночнакарэйскіх вайскоўцаў». Зяленскі апублікаваў шакавальнае відэа
17 снежня 2024 у 1734429780
Серафіма Птушкіна / «Зеркало»
Расія, спрабуючы схаваць удзел паўночнакарэйскіх салдат у сваіх штурмах, спальвае загінулым твары. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і апублікаваў адпаведнае відэа.
Асцярожна, у тэксце ёсць відэа, якое можа вас шакаваць.
«Былі спробы трымаць у таямніцы прысутнасць салдат з Паўночнай Карэі. Пакуль іх трэніравалі, ім нават забаранялі паказваць твары. Любыя відэапацверджанні іх прысутнасці расійскія вайскоўцы спрабавалі выдаліць.
А цяпер, пасля баёў з нашымі хлопцамі, расіяне яшчэ і спрабуюць… літаральна спаліць твары забітых паўночнакарэйскіх вайскоўцаў», - напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.
This browser does not support the video element.
На апублікаваным ім відэа паўночнакарэйскі салдат махае рукой у камеру (за яго спінай відаць яшчэ некалькі яго таварышаў па службе), а голас за кадрам кажа, каб яны надзявалі маскі.
Наступныя кадры падпісаныя як «Салдаты КНДР пасля штурму ўкраінскіх пазіцый». Таксама на знятае дронам відэа трапіла, як да твару, імаверна, забітага падчас атакі паўночнакарэйскага вайскоўца падносяць падпаленую палку.
«Гэта дэманстрацыя пагарды, якая пануе цяпер у Расіі, - пагарды да ўсяго чалавечнага. Няма ніякай прычыны, каб карэйцы ваявалі і гінулі за Пуціна. І нават пасля гібелі ад Расіі іх чакае толькі здзек», - адзначыў Зяленскі.
«Гэтае вар'яцтва трэба спыніць - спыніць надзейным і працяглым мірам і адказнасцю Расіі за гэтую цынічную вайну», - рэзюмаваў украінскі прэзідэнт.
Нагадаем, паводле звестак разведкі Паўднёвай Карэі, КНДР скіравала на вайну 12 тысяч сваіх вайскоўцаў, уключаючы падраздзяленні спецназа. Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Кірыл Буданаў паведамляў, што яны праходзілі падрыхтоўку на ўсходзе Расіі. Паводле яго звестак, першы атрад з 2600 салдат планавалася адправіць у Курск.
Чытайце таксама