Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  2. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  3. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  4. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  5. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  6. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  7. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  8. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  9. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  10. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  11. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  12. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  13. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  14. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  15. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  16. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  17. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Аляксандр Лукашэнка 13 снежня прыняў кадравыя рашэнні, паведамляе набліжаны да прэс-службы тэлеграм-канал «Пул первого».

Сергей Алейник. Фото: МИД Беларуси
Сяргей Алейнік. Фота: МЗС Беларусі

Міністрам замежных справаў Беларусі прызначаны Сяргей Алейнік. Да прызначэння ён працаваў на пасадзе першага намесніка кіраўніка МЗС.

Алейнік нарадзіўся ў 1965 годзе ў Мінску. З адзнакай скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моваў, праходзіў навучанне ў Дыпламатычнай акадэміі пры МЗС Аўстрыі (1992−1993). Прайшоў вайсковую службу ва Узброеных сілах. З 1992 па 1993 год быў трэцім сакратаром консульскага аддзела Міністэрства замежных справаў Беларусі. Затым два гады кіраваў пашпартна-візавым аддзелам консульскага ўпраўлення МЗС. З 1994 па 1995 год займаў пасаду начальніка аддзела дзяржаўнага пратаколу.

У 1995 годзе Алейніка адправілі кіраваць замежнай установай Беларусі ў Гаазе. З 1996 па 1999 год ён быў дарадцам амбасады Беларусі ў Каралеўстве Нідэрландаў. Пасаду сумяшчаў з крэслам пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў выканкаме арганізацыі па забароне хімічнай зброі.

У 1999 годзе Алейнік вярнуўся ў Мінск. Тры гады ён кіраваў службай дзяржпратаколу, а ў 2002 годзе яго зноў накіравалі за мяжу, гэтым разам у якасці пастаяннага прадстаўніка пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацый у Жэневе. Ён таксама быў амбасадарам Беларусі пры Святым Прастоле, пры Суверэнным Ваенным Ордэне Гаспітальераў Святога Яна Ерусалімскага, Радоса і Мальты.

З 2009 года Алейнік займаў крэсла намесніка міністра замежных справаў, а ў 2013-м яму даручылі прадстаўляць Беларусь у Вялікабрытаніі і Ірландыі. 25 жніўня 2020 года ён вярнуўся ў Беларусь на старую пасаду намесніка кіраўніка МЗС. У лютым 2022 года яго павысілі да першага намесніка ведамства.

Алейнік валодае англійскай і нямецкай мовамі. Жанаты, мае двух сыноў.

Андрэй Лук’яновіч прызначаны камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Раней ён займаў пасаду намесніка камандуючага ВПС і войскамі СПА — начальніка авіяцыі.

— Ну як непублічна можна такіх людзей прызначаць? Таму я вас запрасіў для таго, каб сапраўды гэта было, як гэта прынята ў нашай дзяржаве, — сказаў Лукашэнка, вітаючы Сяргея Алейніка і Андрэя Лук’яновіча.

Фото: Минобороны Беларуси
Фота: Мінабароны Беларусі

Андрэй Лук’яновіч раней займаў пасаду начальніка авіяцыі. Нарадзіўся ў Смаргоні, пісала пра яго газета «Звязда». Бацька пайшоў з жыцця, калі ён быў у першым класе. Выхоўвала траіх дзяцей адна маці.

Андрэй Лук’яновіч атрымаў дыплом Балашоўскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага вучылішча. 10 гадоў узначальваў 50-ю змяшаную авіяцыйную базу ў Мачулішчах. Ваенны лётчык-снайпер з больш чым 4200 гадзінамі налёту. Старэйшы сын новага камандуючага — цывільны лётчык, лётае на пасажырскім Boeіng 747.

Лукашэнка адзначыў, што напярэдадні абмеркаваў з імі ўсе нюансы іх будучай дзейнасці на новых пасадах. У прысутнасці цяпер ужо новых міністра і камандуючага ён падпісаў указы аб іх прызначэнні.

Сяргей Алейнік падзякаваў за высокі давер.

— Нялёгка будзе, — заўважыў Лукашэнка.

Нагадаем, раней крэсла кіраўніка МЗС Беларусі займаў Уладзімір Макей. Ён раптоўна памёр 26 лістапада. Мінулы камандуючы ВПС і СПА Беларусі Ігар Голуб быў звольнены ў запас па ўзросце 18 лістапада.