Дэпутаты прынялі ў першым чытанні дакумент, які ўносіць карэкціроўкі ў закон пра прэзідэнта Беларусі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Дакумент прыводзіць нарматыўны акт у адпаведнасць са зменамі Канстытуцыі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года, а таксама з прадпісаннямі закона «Аб дзяржаўнай службе».
У законапраекце ў прыватнасці ёсць палажэнні, скіраваныя на замацаванне канстытуцыйных патрабаванняў да кандыдата на пасаду прэзідэнта, аптымізацыю паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы, у тым ліку па пытаннях аховы дзяржаўнага суверэнітэту, нацыянальнай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны, забяспечання функцыянавання найвышэйшых судовых органаў і Цэнтральнай выбарчай камісіі, зваротаў у Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь.
Чытайце таксама