Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  2. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  3. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  4. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  5. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  6. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  7. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  8. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  9. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  10. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  11. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  12. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  13. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  14. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  15. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  16. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  17. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
Читать по-русски


Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Лукашэнку забраў у Беларускай асацыяцыі журналістаў даменнае імя Baj.by. Арганізацыя лічыць гэта грубым парушэннем права на ўласнасць і чарговым ціскам на свабоду слова. БАЖ звяртаецца ў міжнародную карпарацыю па кіраванні даменнымі імёнамі ICANN, паведамілі ў арганізацыі.

Скриншот: Белорусская ассоциация журналистов
Скрыншот: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Аператыўна-аналітычны цэнтр 3 студзеня прыпыніў дэлегаванне даменнага імя Baj.by яго ўласніку — нібыта ў сувязі з выяўленымі парушэннямі. Цяпер пасля адкрыцця сайта з’яўляецца заглушка, што доступ да рэсурсу абмежаваны.

Раней ААЦ праз кампанію-рэгістратар «Адкрыты кантакт» даслаў уладальніку дамена, намесніку старшыні БАЖ Алегу Агееву, паведамленне пра неабходнасць падаць дакументы з пацверджаннем дакладнасці асабістых звестак.

Актыўныя дзеянні ўладаў у гэтым кірунку пачаліся адразу пасля апублікавання БАЖ пазіцыі адносна правядзення ў Мінску рэгіянальнага форуму па кіраванні інтэрнэтам, лічаць у арганізацыі.

«Адкрыты кантакт» спачатку прапанаваў уладальніку дамена даслаць скан пашпарта на электронную пошту, але праз некалькі дзён паведаміў, што ААЦ настойвае на асабістым візіце ў офіс. Агееў у адказ праінфармаваў «Адкрыты кантакт» пра тое, што інструкцыя пра парадак рэгістрацыі даменных імёнаў у сетцы Інтэрнэт не прадугледжвае «асабістых візітаў» у офіс рэгістратара (даменамі ў зоне .by могуць валодаць, напрыклад, замежнікі), а ўсе запатрабаваныя рэгістратарам дакументы былі пададзеныя.

Нягледзячы на гэта, ААЦ прыняў рашэнне пазбавіць БАЖ беларускага даменнага імені.

Цяпер БАЖ страціў магчымасць кантраляваць сайт Baj.by і любыя электронныя скрыні ў дамене @baj.by. Невядома, як улады будуць выкарыстоўваць іх далей, таму БАЖ просіць не заходзіць на стары сайт, не пісаць і не адказваць на любыя электронныя паведамленні з электронных скрыняў @baj.by. Яшчэ з траўня 2023 года арганізацыя пераехала на новы міжнародны дамен Baj.media.

«У пазбаўленні даменнага імені мы бачым не што іншае, як рабаванне. Акрамя абуральнага факту парушэння права на свабоду выказвання беларускія ўлады парушылі яшчэ адно фундаментальнае права — на ўласнасць», — адзначылі ў БАЖ.

«Захопніцкія дзеянні ўладаў парушаюць сусветныя правілы адміністравання даменаў, таму БАЖ праінфармуе ICANN — міжнародную карпарацыю кіравання даменнымі імёнамі — і будзе разлічваць на адпаведную ацэнку інцыдэнту на сусветным узроўні», — паведамілі ў арганізацыі.

Гэта не першы выпадак даменнага рэйдарства з боку дзяржавы ў дачыненні да незалежных медыя, падкрэслілі ў БАЖ. Там лічаць, што байнэт дыскрэдытаваны і небяспечны не толькі для незалежных медыя, але і для любога бізнесу, які можа стаць наступным.

Нагадаем, у канцы 2023 года ААЦ ануляваў запіс пра рэгістрацыю даменных імёнаў — у тым ліку і TUT.BY, якія належаць яго законнаму ўладальніку. Цяпер яны не належаць Яўгеніі Чарняўскай, дачцэ заснавальніка медыя Юрыя Зісера. Чарняўскай таксама загадвалі асабіста прыйсці ў офіс рэгістратара для зверкі персанальных звестак.

Чытайце таксама