Пятра Пархомчыка знялі з пасады намесніка прэм’ер-міністра краіны. Яго адправілі кіраваць Брэсцкай вобласцю. Такое рашэнне прыняў 12 жніўня Аляксандр Лукашэнка, перадае яго прэс-служба.
Кадравую ракіроўку абгрунтавалі тым, што «ў Брэсцкай вобласці трэба сур’ёзна папрацаваць з прамысловасцю». Менавіта гэтую сферу ва ўрадзе і курыраваў Пархомчык.
— Трэба разумець, што адна рэч — віцэ-прэм'ер. Іншая — самастойная праца ў Брэсцкім аблвыканкаме. Гэта адказнасць за вобласць. Старшыні аблвыканкамаў — цэнтральныя фігуры ў органах улады ў Беларусі. Гэта трэба таксама разумець. Брэсцкая вобласць — добрая вобласць. Але няпростая. Чаму Пархомчык: ды таму, што з сельскай гаспадаркай вы там разберацеся разам з Міхаілам Іванавічам Русым (упаўнаважаны Лукашэнкі ў рэгіёне. — Заўв. рэд.). Ён будзе ў вас працаваць адказным за вобласць. Я з ім сёння размаўляў. Ён разумее ўсё і ведае, што там трэба рабіць. Заявіў, што з Пархомчыкам (мне так сказаў) не пралічыліся, мы там парадак навядзём, і ў сельскай гаспадарцы будзе аказаная ўсялякая падтрымка. Але чаму прамыслоўца — таму, што нам трэба сур’ёзна ў Брэсцкай вобласці папрацаваць з прамысловасцю, — сказаў Лукашэнка.