Сілавікі затрымалі ўраджэнца ўкраінскага Львова за «абразлівыя» каментары пра расійскіх вайскоўцаў. Паведамленне пра гэта з’явілася ў іх неафіцыйным тэлеграм-канале.
У якім горадзе адбылося затрыманне, невядома. Дадому да ўкраінца прыйшлі некалькі сілавікоў у абмундзіраванні і двое ў цывільным.
У «пакаяльным» відэа мужчына, амаль не гледзячы ў камеру, кажа, што пісаў у сацсетках «абразлівыя рэчы ў адрас расійскіх вайскоўцаў».
У якім статусе знаходзіцца затрыманы, таксама не ўдакладняецца. Як вынікае з паведамлення сілавікоў, яго затрымалі па арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці).
Чытайце таксама