Адзін з найбуйнейшых нямецкіх банкаў Сommerzbank у аднабаковым парадку закрывае рахункі грамадзян Беларусі без тлумачэння прычын, піша «Салідарнасць» са спасылкай на адну з супольнасцяў беларусаў у Германіі.
Паводле звестак выдання, беларусы, якія жывуць у Германіі, пачалі масава атрымліваць ад Сommerzbank паведамленні пра скасаванне дамоваў незалежна ад наяўнасці ВНЖ ці ПМЖ. Закрываюць нават дзіцячыя назапашвальныя рахункі, прычыны такога рашэння не тлумачацца.
Ліст пра закрыццё рахунку атрымаў і беларускі актывіст Павел Батуеў, які жыве ў Германіі:
— Мне нескладана адкрыць рахунак у іншым банку, але сама сітуацыя непрыемная, — расказаў ён.
Павел кажа, што збіраецца напісаць кіраўніцтву банка і паспрабаваць растлумачыць, што «дыскрымінаваць дыскрымінаваных не вельмі добра».
Сommerzbank — адзін з найбуйнейшых банкаў у Германіі па аб’ёме актываў.
Чытайце таксама