Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  2. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  3. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  4. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  5. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  6. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  7. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  8. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  9. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  10. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  11. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  12. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  13. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  14. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  15. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  16. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  17. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
Читать по-русски


Міністэрства абароны РФ заявіла, што расійскія групоўкі занялі больш выгадныя пазіцыі на Данецкім напрамку. Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што расіяне падчас наступу нясуць шматлікія страты. У Інстытуце па вывучэнні вайны пералічваюць сведчанні таго, што Расія можа рыхтавацца да наступу ў Луганскай вобласці.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 337-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: нанеслі ўдары па 26 раёнах канцэнтрацыі праціўніка

За мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі 37 авіяцыйных і дзесяць ракетных удараў, у прыватнасці, па цывільнай інфраструктуры гарадоў Днепр і Запарожжа. Правялі 97 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню: пад паражэнне трапілі і жылыя дамы ў Херсоне. Паводле папярэдняй інфармацыі, уначы праціўнік выкарыстаў 24 ударныя іранскія дроны «Шахед-136». Усе яны былі знішчаныя Сіламі абароны, паведамляе Генштаб у ранішняй зводцы.

— На Северскім напрамку праціўнік абстраляў раёны шасці населеных пунктаў; на Слабажанскім абстрэлам падвергліся раёны 20 населеных пунктаў; на Купянскім — пяць; на Ліманскім напрамку расійскія войскі абстралялі ўкраінскія пазіцыі ў раёнах пяці населеных пунктаў і Вярыгінскага лясніцтва; на Бахмуцкім напрамку агнявому паражэнню падвергліся 22 населеныя пункты; на Аўдзееўскім пад агонь трапілі восем населеных пунктаў; на Навапаўлаўскім — тры; на Запарожскім напрамку ад танкавага і артылерыйскага агню пацярпелі раёны 25 населеных пунктаў; на Херсонскім пацярпелі 20 населеных пунктаў, у тым ліку Херсон.

— Расіяне нясуць шматлікія страты, але працягваюць наступаць на Бахмуцкім і Навапаўлаўскім напрамках, на Ліманскім і Аўдзееўскім іх наступы поспехам не ўвянчаліся. На Купянскім, Запарожскім і Херсонскім напрамках праціўнік абараняецца.

— Сілы абароны адбілі атакі расійскіх войскаў у раёнах населеных пунктаў Чырвонапапоўка Луганскай вобласці і Верхнякаменскае, Спірнае, Раздолаўка, Благадатнае, Бахмут, Кляшчэўка, Мар'інка, Вуглядар і Паўлаўка ў Данецкай вобласці.

— Авіяцыя Сіл абароны за мінулыя суткі нанесла 14 удараў па раёнах канцэнтрацыі праціўніка і два ўдары па пазіцыях яго зенітна-ракетных комплексаў. Знішчаныя два самалёты Су-25, верталёт Ка-52, 4 БПЛА тыпу «Арлан-10» і адзін — тыпу «Суперкам».

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі Сіл абароны Украіны за дзень нанеслі ўдары па пункце кіравання, 12 раёнах канцэнтрацыі жывой сілы і чатырох складах боепрыпасаў расійскіх войскаў.

У Генштабе сцвярджаюць, што ў Крыме рыхтуюцца да мабілізацыі, якая запланаваная на канец лютага. Усім установам і арганізацыям загадана да 29 студзеня падаць спісы асоб на «бронь».

«Разам з тым з 1 лютага гэтага года ўсе рамонтныя і будаўнічыя працы на бюджэтных прадпрыемствах і ва ўстановах будуць спыненыя, а ўсе запланаваныя на гэта сродкі — накіраваныя на забяспечанне ўзброенай агрэсіі супраць Украіны», — заявілі ў Генштабе.

Мінабароны РФ: збілі два Су-25 і восем беспілотнікаў

Міністэрства абароны Расіі рапартуе пра поспехі на Данецкім і Запарожскім напрамках.

— На Купянскім напрамку артылерыя «Заходняй» групоўкі войскаў нанесла агнявое паражэнне канцэнтрацыі жывой сілы 14-й і 92-й механізаваных брыгад УСУ ў раёнах населеных пунктаў Сінькаўка, Цімкаўка Харкаўскай вобласці і Навасёлаўскае Луганскай вобласці. Знішчаныя больш за 20 вайскоўцаў, баявая браніраваная машына, пікап і гаўбіца Д-20 УСУ.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку авіяцыя і артылерыя групоўкі войскаў «Цэнтр» нанеслі паражэнне падраздзяленням 25-й паветрана-дэсантнай і 95-й дэсантна-штурмавой брыгад УСУ ў раёне населенага пункта Ямполаўка Данецкай вобласці, а таксама Серабранскага лясніцтва. Страты УСУ за суткі на гэтым кірунку склалі: да 70 вайскоўцаў забітымі і параненымі, дзве баявыя браніраваныя машыны і чатыры артылерыйскія сістэмы вытворчасці ЗША М-777.

— На Данецкім напрамку падраздзяленні «Паўднёвай» групоўкі войскаў падчас наступальных дзеянняў занялі больш выгадныя рубяжы і пазіцыі. У раёне населенага пункта Канстанцінаўка Данецкай вобласці знішчаны склад артылерыйскіх боепрыпасаў УСУ. За суткі на гэтым напрамку забітыя больш за 40 вайскоўцаў, знішчаныя баявая машына пяхоты, дзве ўстаноўкі РСЗА «Град», самаходная артылерыйская ўстаноўка М109 Paladin, дзве гаўбіцы Д-20 і «Гіяцынт-Б», а таксама радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-50.

— На Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках падраздзяленні групоўкі войскаў «Усход», наступаючы, нанеслі агнявое паражэнне УСУ ў раёнах населеных пунктаў Вуглядар Данецкай вобласці, Паўлаўка і Леваднае Запарожскай вобласці. Агульныя страты УСУ на гэтым напрамку склалі да 60 вайскоўцаў, тры баявыя браніраваныя машыны і два пікапы. Акрамя таго, у раёнах населеных пунктаў Вуглядар Данецкай вобласці, Чырвонае і Канцароўка Запарожскай вобласці знішчаныя два сховішчы паліва для ваеннай тэхнікі і тры склады артылерыйскіх боепрыпасаў УСУ.

— На Херсонскім напрамку знішчаныя тры гаўбіцы Д-20, самаходная гаўбіца «Гваздзік», а таксама дзве радыёлакацыйныя станцыі контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-37 і AN/TPQ-50. Таксама ў раёнах населеных пунктаў Дудчаны, Токараўка Херсонскай вобласці і Чырвонагрыгораўка Днепрапятроўскай вобласці нанесеныя ўдары па чатырох складах з боепрыпасамі УСУ.

Усяго за суткі, паводле МА РФ, нанесеныя ўдары па 83 артылерыйскіх падраздзяленнях, жывой сіле і ваеннай тэхніцы УСУ ў 119 раёнах. Знішчаная радыёлакацыйная станцыя зенітна-ракетнага комплексу С-300, збітыя два самалёты Су-25 Паветраных сіл Украіны і восем беспілотных лётных апаратаў. Перахопленыя сем рэактыўных снарадаў сістэмы залпавага агню «Вольха», «Ураган» і HIMARS, збітая супрацьрадыёлакацыйная ракета HARM.

Інстытут па вывучэнні вайны: Расія рыхтуецца да наступу ў Луганскай вобласці

У амерыканскім Інстытуце па вывучэнні вайны (ISW) не выключаюць, што Расія рыхтуецца да вырашальнага наступу ў Луганскай вобласці. Эксперты адзначаюць, што за апошнія некалькі дзён расійскія войскі аднавілі наступальныя аперацыі на двух асноўных участках — у цэнтры Запарожскай вобласці на лініі Каменскае — Малыя Шчарбакі — Малая Такмачка і ў раёне Вуглядара на захадзе Данецкай вобласці. Украінскія афіцыйныя асобы адзначаюць, што гэтыя атакі праводзяцца невялікімі штурмавымі групамі колькасцю ад 10 да 15 чалавек і скіраваныя на разгрупаванне ўкраінскіх абарончых рубяжоў. Маштабы і характар гэтых нападаў сведчаць пра мэту разгрупаваць украінскія сілы, прымусіць іх замацавацца на асобных участках фронту і не даць аб’яднаць намаганні для аднаўлення наступальных аперацый на цэнтральным Запарожскім і заходнім напрамках у Данецкай вобласці.

Пры гэтым у ISW адзначаюць, што пасля ўзяцця Салядара атакі расіян на Бахмут і найбліжэйшыя населеныя пункты, відаць, спыніліся, што дазваляе выказаць здагадку, што расійская наступальная аперацыя ўзяцця Бахмута дасягнула кульмінацыі. ПВК Вагнера не выканала свайго абяцання захапіць Бахмут, таму расійскае вайсковае кіраўніцтва, магчыма, вырашыла адмовіцца ад прыярытэту аперацый вакол Бахмута, прызнаўшы нізкую імавернасць таго, што вагнераўцы сапраўды змогуць яго захапіць. Як раней меркаваў ISW, расійскія крыніцы могуць прасоўваць у інфармацыйнай прасторы наратывы пра расійскія наступальныя аперацыі ў цэнтры Запарожжа і на захадзе Данецкай вобласці, каб «кампенсаваць бездапаможныя няўдачы вакол Бахмута».

На стратэгічным узроўні пэўныя змены ў расійскім камандаванні адлюстроўваюць паступовы пераход ад апоры на нетрадыцыйныя групоўкі, такія як ПВК Вагнера, да падтрымкі і ўзмацнення звычайных расійскіх узброеных сіл, гавораць у Інстытуце. Так, уздоўж лініі Сватава — Крамянная ў Луганскай вобласці размясцілі падраздзяленні 3-й мотастралковай дывізіі і паветрана-дэсантных войскаў. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, падобна, упаўнаважвае Герасімава рабіць крокі, якія падрываюць аўтарытэт Яўгена Прыгожына і яго сілавой структуры, робяць выснову эксперты.

ISW звяртае ўвагу і на тое, што Крэмль і расійскія блогеры спрабавалі пераменшыць значэнне паставак танкаў Украіне, заяўляючы, што гэтыя сістэмы не ўяўляюць сур’ёзнай пагрозы. Крэмль і расійскія блогеры, відавочна, у гэтым выпадку больш заклапочаныя тым, каб супакоіць патэнцыйныя асцярогі з нагоды наступстваў заходніх паставак Украіне, чым падсілкоўваць эскалацыю. Гэта можа сведчыць пра тое, што яны, імаверна, лічаць гэтыя сістэмы пагрозай ваенным перспектывам Расіі.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • расійскія сілы сцвярджалі, што ўкраінскія войскі вялі контрнаступальныя аперацыі ў раёне Сватава, у той час як расійскія войскі працягвалі абмежаваныя наземныя атакі ў раёне Крамянной;
  • украінскія сілы, імаверна, прасунуліся вакол Крамянной;
  • украінскія афіцыйныя асобы прызналі, што ўкраінскія сілы пакінулі Салядар;
  • расійскія войскі працягвалі наступальныя дзеянні ў раёнах Бахмута і Аўдзееўка — Данецк; паведамляецца, што расійскія сілы працягвалі лакальныя наступальныя аперацыі ў раёне Вуглядара;
  • расійскія сілы працягвалі наносіць невялікія наземныя ўдары праз лінію фронту ў Запарожскай вобласці, імаверна, спрабуючы спыніць украінскія сілы;
  • прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, магчыма, спрабуе непрыкметна правесці яшчэ адну хвалю мабілізацыі, баючыся падзення ўзроўню падтрымкі сярод расіян.