Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  2. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  3. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  4. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  5. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  6. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  7. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  8. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  9. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  10. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  11. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  12. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  13. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  14. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  15. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  16. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  17. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
Читать по-русски


Двухдзённы саміт NATO пачынаецца ў Вільнюсе ў аўторак, 11 ліпеня. У Літве гэта першае міжнароднае мерапрыемства такога ўзроўню, у якім возьмуць удзел лідары, кіраўнікі дыпламатыі, міністры абароны і іншыя высокапастаўленыя асобы з больш чым 40 дзяржаваў, піша Delfi.

Флаги ЕС, Литвы и НАТо в центре Вильнюса. Фото: Министерство национальной обороны Литвы
Сцягі ЕС, Літвы і NATO ў цэнтры Вільнюса. Фота: Міністэрства нацыянальнай абароны Літвы

Больш за 3000 чальцоў замежных дэлегацый і каля 2000 прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый і міжнародных СМІ мусяць прыбыць у Вільнюс 11−12 ліпеня. На парадку дня лідараў Альянсу — увага да пытанняў калектыўнай абароны NATO, узмацнення стрымлівання і падтрымкі Украіны.

На мінулым тыдні генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг сказаў, што ў Літве Паўночнаатлантычны альянс «пацвердзіць» сваё папярэдняе абавязанне што да ўступлення Украіны ў NATO ў будучыні. Паводле яго словаў, лідары дамовяцца пра доўгатэрміновы пакет падтрымкі і ўмацаванне палітычных сувязяў, стварэнне Рады Украіна — NATO. Тады ж ЗША заявілі, што Вашынгтон гатовы прапанаваць Украіне гарантыі бяспекі, падобныя да дадзеных Ізраілю.

Па меры набліжэння саміту ў Вільнюсе выказвалася надзея, што ў сталіцы Літвы NATO зможа прывітаць Швецыю ў якасці 32-га чальца Альянсу. Аднак Турцыя і Венгрыя яшчэ не ратыфікавалі Стакгольмскія дакументы пра ўступленне. За дзень да мерапрыемства стала вядома, што прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган пагадзіўся перадаць на ратыфікацыю ў парламент пратакол пра прыняцце Швецыі ў NATO.

Чальцы Альянсу збіраюцца дамовіцца пра павелічэнне вылучэння сродкаў на абаронны сектар. Цяпер краіны кіруюцца Валійскім пагадненнем 2014 года, якое прадугледжвае імкненне краін NATO да 2024 года павялічыць выдаткі на нацыянальную абарону не менш чым да 2% ВУП.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і амерыканскі лідар Джо Байдэн правядуць двухбаковую сустрэчу ў рамках саміту NATO ў Вільнюсе, паведамлялі СМІ. Як заявіў на брыфінгу памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван, сустрэча з прэзідэнтам Украіны можа прайсці 12 ліпеня.

Абмяркуюць на саміце і Беларусь. Будуць разгледжаныя пытанні размяшчэння ў нашай краіне ядзернай зброі, суверэнітэту Беларусі і яе ролі для бяспекі рэгіёна.

Ужо вядзецца трансляцыя саміту на YouTube.

Нагадаем, лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у афіцыйнай праграме саміту NATO. Яна таксама правяла сустрэчу з сенатарамі ЗША, якія прыбылі на саміт.