Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  2. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  3. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  4. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  5. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  6. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  7. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  8. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  9. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  10. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  11. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  12. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  13. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  14. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  15. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  16. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  17. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
Читать по-русски


Украінскі OSINT-праект DeepState апублікаваў відэа ўдару па палігоне, дзе знаходзіліся падраздзяленні арміі РФ. Паводле звестак следчых, гэта адбылося паблізу вёскі Пода-Калінаўка на левым беразе Дняпра акупаванай часткі Херсонскай вобласці. У аператыўным камандаванні «Поўдзень» інфармацыю пацвердзілі.

«Кажуць, кіраўніцтва групоўкі расійскіх акупацыйных войскаў „Днепр“ прыехала на палігон паглядзець, як будуць „зачышчаць“ Крынкі… бо Шайгу расказваў, а не паказваў Шайгу. Далучыліся да феерычнага шоу. Мы ж папярэджвалі: гарэць вам у пякельным агні… Сказана — зроблена!» — такі каментар пад гэтым жа відэа з’явіўся ў тэлеграм-канале Сіл абароны поўдня Украіны.

Прэс-сакратар АК «Поўдзень» Наталля Гумянюк у эфіры тэлеканала «Кіеў 24» заявіла, што не будзе раскрываць падрабязнасці таго, чым быў нанесены ўдар.

«Праца была праведзеная досыць эфектыўна, прынамсі 60 захопнікаў дакладна ўжо больш не вернуцца на баявыя пазіцыі, а астатнія звесткі мы яшчэ даразведаем», — расказала Гумянюк.

У Міністэрстве абароны Расіі ўдар па палігоне не каментавалі.

Напярэдадні была распаўсюджаная інфармацыя, што УСУ нанеслі ўдар па палігоне расійскай арміі каля вёскі Трудаўскае ў Валнавахскім раёне Данецкай вобласці. «Важные истории» пішуць, што ім удалося верыфікаваць спіс 68 загінулых там расійскіх вайскоўцаў.

20 лютага міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу далажыў Уладзіміру Пуціну пра ўзяцце пад кантроль вёскі Крынкі, дзе знаходзіўся плацдарм УСУ. У аператыўным камандаванні «Поўдзень» гэтую заяву абверглі. У Амерыканскім інстытуце па вывучэнні вайны таксама адзначылі, што, мяркуючы з наяўных візуальных доказаў з адкрытых крыніц, УСУ працягваюць утрымліваць абмежаваны плацдарм у гэтым раёне.

«Крэмль, імаверна, заўчасна заявіў пра захоп Расіяй вёскі Крынкі, каб узмацніць жаданы інфармацыйны эфект напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў», — адзначылі аналітыкі ISW.