Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  2. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  3. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  4. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  5. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  6. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  7. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  8. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  9. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  10. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  11. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  12. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  13. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  14. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  15. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
  16. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  17. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
Читать по-русски


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас выступу на Усходнім эканамічным форуме (УЭФ) ва Уладзівастоку заявіў, што мірныя перамовы з Украінай могуць быць працягнутыя на аснове дакументаў, фактычна ўзгодненых у Стамбуле ў сакавіку 2022 года.

Владимир Путин выступает на пленарном заседании Восточного экономического форума. Владивосток, Россия, 5 сентября 2024 года. Фото: kremlin.ru
Уладзімір Пуцін выступае на пленарным паседжанні Усходняга эканамічнага форуму. Уладзівасток, Расія, 5 верасня 2024 года. Фота: kremlin.ru

— Ці гатовыя мы з імі (Украінай. — Заўв. рэд.) весці перамовы? Мы ніколі не адмаўляліся ад гэтага, але не на аснове нейкіх эфемерных патрабаванняў, а на аснове тых дакументаў, якія былі ўзгодненыя і фактычна парафіяваныя ў Стамбуле, — заявіў Пуцін.

Паводле яго, украінскі бок тады дамоўленасці задавальнялі, пра што сведчыць подпіс кіраўніка ўкраінскай дэлегацыі Давіда Арахаміі. Аднак дакумент не ўступіў у сілу, бо «ўзнікла жаданне ў элітаў ЗША, Еўропы, некаторых краін Еўропы дамагчыся стратэгічнай паразы Расіі».

— Прыехаў Джонсан (тады прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі. — Заўв. рэд.) і сказаў: не трэба, ваюйце да апошняга ўкраінца. Вось яны дагэтуль і ваююць, — сказаў Пуцін.

Перамовы ў Стамбуле

Мірныя перамовы паміж Расіяй і Украінай пачаліся амаль адразу пасля пачатку вайны, аднак у сярэдзіне красавіка 2022 года былі спыненыя. Як пісала выданне Time, прычынамі іх зрыву сталі ў тым ліку масавыя зверствы расійскіх салдат на акупаванай украінскай тэрыторыі, адмова саюзнікаў даваць Украіне якія-кольвек цвёрдыя абяцанні, што яны дапамогуць спыніць новае магчымае ўварванне Расіі ў будучыні.

У чэрвені 2023 года Уладзімір Пуцін прадэманстраваў дакумент, які назваў праектам мірнай дамовы паміж Украінай і Расіяй. Ён абвінаваціў у невыкананні дамовы ўкраінскі бок — паводле ягоных словаў, украінская дэлегацыя папярэдне ўхваліла пагадненне, але пазней адмовілася ад яго пад уплывам заходніх саюзнікаў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі ў Швейцарыі па выніках саміту міру заявіў, што мірныя перамовы ў Стамбуле не мелі поспеху, бо Пуцін выставіў шэраг ультыматумаў.

— Ніякія ўльтыматумы не ёсць перамовамі. З гэтымі ультыматумамі Пуцін прыехаў на танку падчас поўнамаштабнага ўварвання, ачапілі нашую сталіцу, акупавалі многія рэгіёны нашай краіны і выдалі ультыматум. І нічога з таго часу не змянілася, — адказаў ён на пытанне журналіста, чаму дыялог не быў паспяховым.