Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  2. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  3. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  4. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  5. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  6. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  7. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  8. Литва ввела новый запрет в двух оставшихся пунктах пропуска на границе с Беларусью
  9. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  10. Экс-муж Мельнікавай: Праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу
  11. Российские войска безуспешно пытаются вытеснить ВСУ из Белгородской и Курской областей — ISW
  12. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  13. Чем занималась жена Лукашенко перед пенсией? Рассказываем, где работают некоторые члены семьи политика
  14. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  15. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
  16. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  17. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  18. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  19. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  20. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
Читать по-русски


/

Стала вядома, які памер службовага акладу ў амбасадара Беларусі ў Ватыкане — з нядаўняга часу гэтую пасаду займае былы намеснік кіраўніка МЗС Юрый Амбразевіч, піша «Точка». Адпаведная пастанова ўрада апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Изображение носит иллюстративный характер. На снимке посольство Беларуси в Берлине. Фото: germany.mfa.gov.by
Выява мае ілюстрацыйны характар. На здымку амбасада Беларусі ў Берліне. Фота: germany.mfa.gov.by

Згодна з дакументам, зарплата Амбразевіча на пасадзе амбасадара ў Ватыкане складзе 3470 еўра за месяц.

Такі заробак — сярэдні сярод беларускіх дыпламатаў у розных краінах.

Да прыкладу, больш за ўсё зарабляюць амбасадары ў Японіі — 4080 еўра, Венесуэле і Сірыі — 3980 еўра, Швейцарыі — 3910 еўра, а таксама пастаянны прадстаўнік пры Аддзяленні ААН у Жэневе — 3910 еўра.

Самыя нізкія аклады ў амбасадараў у Польшчы і Арменіі — 2960 еўра, а таксама ў Кыргызстане — 2990 еўра.

Для Беларусі гэта немаленькія сумы, аднак дыпламаты працуюць за мяжой, дзе выдаткі на жыллё, транспарт і харчаванне могуць быць значна вышэйшыя, чым на радзіме.

Між тым сярэдні заробак у Беларусі ў лютым склаў 2 428,1 рубля, ці амаль 720 еўра па цяперашнім курсе.

Нагадаем, нядаўна Юрый Амбразевіч быў прызначаны надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам Беларусі пры Святым Пасадзе. Да таго ён займаў пасаду намесніка міністра замежных справаў.